Закон, прыняты 3 студзеня, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, 6 студзеня яго апублікавалі на праўным партале.
Закон дапускае выкарыстаньне без дазволу абʼектаў інтэлектуальнай уласнасьці права ўладальнікаў зь дзяржаваў, якія ўчыняюць «недружалюбныя дзеяньні супраць Беларусі».
Закон распаўсюджваецца на кампутарныя праграмы, фільмы, музычныя творы і тэлеперадачы. Новы парадак набывае моц праз 10 дзён пасьля апублікаваньня і будзе дзейнічаць да 31 сьнежня 2024 году.
За выкарыстаньне чужой інтэлектуальнай уласнасьці трэба выплачваць узнагароду (калі праваўласьнік не вырашыў інакш). Яна залічаецца на рахункі патэнтнага органу, а калі ўласьнік правоў не запатрабуе яе цягам трох гадоў, пераводзіцца ў бюджэт. Патэнтны орган можа выкарыстаць 20% ад сумы на свае апэрацыйныя патрэбы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі таемна прынялі закон аб канфіскацыі маёмасьці за «недружалюбныя дзеяньні» супраць краіны