Паводле паведамленьня Міністэрства абароны Беларусі, на зборах улічваўся досьвед вайны ва Ўкраіне.
На базе 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады прайшоў мэтадычны збор з камандзірамі ротаў сілаў спэцыяльных апэрацыяў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Падчас збору практыкаваліся ў шэрагу пытаньняў у розных кірунках.
Паводле Міністэрства абароны Беларусі, асаблівая ўвага надавалася ўкараненьню досьведу вайны ва Ўкраіне ў працэс баявой падрыхтоўкі вайскоўцаў сілаў спэцапэрацыяў.
Практыкаваліся ў працы з асабовым складам, які падчас бою ўпадае ў болевы шок.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея нарошчвае сваю вайсковую групоўку ў Беларусі: прыбываюць новыя салдаты і тэхніка