У Варшаве абрабавалі бар Karma, заснавальнік якога — беларус Глеб Кавалёў. Раней бар працаваў у Менску, а пасля — у Кіеве. Пасля нападу Расеі на Ўкраіну ўстанова адкрылася ў Польшчы.
Як паведамляе reform.by са спасылкай на супрацоўнікаў, інцыдэнт адбыўся 4 сьнежня.
«Учора ўвечары некалькі рабаўнікоў праніклі ў наш бар праз шкляныя дзьверы — яны разьбілі шкляную панэль, каб трапіць усярэдзіну, скралі 500 злотых з касы і некалькі бутэлек віскі, пасьля чаго схаваліся. Мы адразу ж зьвярнуліся ў паліцыю», — расказалі працаўнікі бара.
Распачаўся збор сродкаў на рамонт.