На аўтавакзале Барысава заўважылі бягучы радок з заклікам да мужчын прыбыць у вайсковы камісарыят. ВІДЭА

Вайсковы камісарыят. Ілюстрацыйнае фота

Паводле разьмешчанай інфармацыі, мужчынам ва ўзросьце ад 18 да 60 гадоў неабходна прыбыць у вайсковы камісарыят або сельскі выканаўчы камітэт для ўдакладненьня ўліковых зьвестак.

На аўтавакзале Барысава транслюецца бягучы радок з заклікам да мужчын прыбыць у вайсковы камісарыят або сельскі выканаўчы камітэт для ўдакладненьня ўліковых даных. Абвестку заўважыла выданьне @zerkalo_io.

Чытачы тэлеграм-каналу «Чай з малінавым варэньнем» паведамілі, што гэтая аб'ява паказваецца яшчэ са сьнежня 2022 году.

Пакуль нельга пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць, што гэтую рэкляму замовілі вайсковыя камісарыяты. Яны сапраўды праводзяць кампанію ўдакладненьня ўліковых зьвестак вайсковаабавязаных.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выпісваць позвы залучылі нават студэнтаў». Што адбываецца ў Беларусі на фоне магчымай мабілізацыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі: вайсковыя камісарыяты не рыхтуюць мабілізацыйных позваў, але да канца году выклічуць усіх вайсковаабавязаных