Аляксандра Герасіменя — двухразовая срэбраная прызэрка Алімпіяды-2012 у Лёндане, бронзавая прызэрка Алімпіяды-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра, чэмпіёнка сьвету і Эўропы і экс-старшыня Беларускага фонду спартовай салідарнасьці.
«Вайна ва Ўкраіне — мой асабісты боль. Кіеў стаў маім першым прыстанішчам пасьля вымушаных уцёкаў зь Беларусі. Сёньня я жыву ў Варшаве, але вельмі хачу дапамагчы людзям, якія апынуліся ў цяжкой сытуацыі.
Міжнародная статыстыка, якой можна цалкам давяраць, сьцьвярджае, што з кожным годам расьце колькасьць патанулых падлеткаў і дарослых, а таксама маленькіх дзяцей», — напісала Герасіменя.
Праект Аляксандры разьлічаны на паўгода: навучаньне дзяцей у трох узроставых групах, адзін раз на тыдзень. У кошт праекту ўключана арэнда дарожак, аплата працы трэнэра і купля рыштунку для трэнаваньняў. Агульная сума для збору ахвяраваньняў — 6445 эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы завочны прысуд: Герасіменю і Апейкіна пакаралі 12 гадамі зьняволеньня за заклікі да пераносу спартовых турніраў26 сьнежня 2022 году Аляксандру Герасіменю і выканаўчага дырэктара БФСС Аляксандра Апейкіна пакаралі 12 гадамі зьняволеньня за заклікі да пераносу спартовых турніраў. Іх судзілі завочна, бо абое знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Прыехаць на суд яны адмовіліся.
БФСС зьвярнуўся ў Міжнародны алімпійскі камітэт і да іншых міжнародных арганізацый, праінфармаваўшы пра палітычны прысуд Герасімені і Апейкіна і перасьлед іншых спартоўцаў цяперашнімі ўладамі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд спартовай салідарнасьці зьвярнуўся ў МАК і іншыя арганізацыі з нагоды выраку Апейкіну і Герасімені ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта судзіць завочна, хто «зьлямзіў» 200 000 эўра і ці час адмяняць санкцыі — гутарка з Апейкіным