Ключавы прыярытэт працы наступных гадоў — разьвіцьцё зьмесьціва на латыскай мове. А расейская мова павінна адыходзіць, у радзе асьцерагаюцца, што бяз гэтых захадаў яна будзе дамінаваць.
«Калі мы працягнем падтрымліваць кантэнт на расейскай мове і дазволім яму дамінаваць у нашых тэлевізарах, тэлефонах, кампутарах і радыё ў пераважнай ступені, наша інфармацыйная прастора ніколі ня ўзмоцніцца», — сказаў кіраўнік NEPLP Iварс Абаліньш.
У канцы 2022 году ў Латвіі было зарэгістравана 95 электронных СМІ. А ў сьпіс рэтрансьляваных у Латвіі праграм увайшлі 254 тэлепраграмы з 25 краін, зьмест большасьці даступны на расейскай і ангельскай мовах.
Плянуюць у Латвіі разьвіваць і мэдыяасьвету насельніцтва, каб спрыяць «супраціву дэзынфармацыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма альфабэту з „Ў“? Ды самі зробім!». Беларусы раяць, як выхоўваць дзіця па-беларускуУ інтэрвію Latvijas Radio Абаліньш прывёў статыстыку СМІ ў Латвіі. Ён адзначыў, што ў Латвіі сёньня даступныя 252 СМІ, зь іх 127 — на расейскай мове, і толькі 42 — на латыскай.
Кіраўнік Нацыянальнай рады электронных СМІ Латвіі адзначыў, што ў Законе аб электронных СМІ і Законе аб грамадзкіх СМІ гаворыцца пра шмат якія мовы нацменшасьцяў, якія выкарыстоўваюцца ў Латвіі. Таму рада «ня бачыць падставаў працягваць гэтае абсалютнае дамінаваньне расейскай мовы тут».
Скандал з расейскім тэлеканалам «Дождь»
Раней у Латвіі разгарэўся скандал вакол расейскага незалежнага тэлеканалу «Дождь», калі яго вядоўца ў эфіры заклікаў дапамагаць расейскім вайскоўцам палепшыць умовы іх знаходжаньня на вайне. Тэлеканал звольніў вядоўцу, але не прасіў прабачэньня за ягоныя словы.
Улады вынесьлі каналу папярэджаньне, якое ўжо было ня першым — раней «Дождь» паказваў у этэры мапу з уключаным у склад Расеі Крымам, а таксама ўжываў словазлучэньне «наша армія» ў дачыненьні расейскіх акупацыйных войскаў ва Ўкраіне.
8 сьнежня ўлады Латвіі і Эстоніі спынілі вяшчаньне тэлеканалу ў сваіх дзяржавах. Вядоўцу каналу Аляксея Карасьцялёва ўнесьлі ў «чорны сьпіс» грамадзян, якім забаронены ўезд у краіну.
Упраўленьне ў справах грамадзянства і міграцыі (PMLP) Латвіі прыняло рашэньне захаваць візы супрацоўнікам тэлеканалу «Дождь», якога раней пазбавіла ліцэнзіі на вяшчаньне Нацыянальная рада электронных СМІ. Цяпер канал працуе ў інтэрнэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніхто не патрабаваў ад „Дождя“ невыканальнага — толькі трымацца латвійскіх законаў». Кіраўнік NEPLP аб пазбаўленьні тэлеканалу ліцэнзіі