«Беларускі Гаюн»: у Беларусь зноў прыляцеў расейскі самалёт-наводчык, як і 24 лютага

МіГ-31К у Сырыі, 2021 год

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у 21:25 на аэрадром у Мачулішчах прызямліўся борт ДРЛА Іл-76 А-50У з рэгістрацыйным нумарам RF-50608. Папярэдні раз гэты борт прылятаў у Беларусь 24 лютага 2022 году.

Гэтыя самалёты выяўляюць цэлі і даюць кропкі для ўдараў пілётам зьнішчальнікаў.

«Самалёты такога тыпу выкарыстоўваюцца ў пары з МіГ-31К для выяўленьня нашых сыстэм СПА. Неўзабаве зноў могуць быць паветраныя трывогі па ўсёй Украіне», — піша ўкраінскі тг-канал «Труха».

«Гаюн» нагадвае, што 30 сьнежня 2022 года зь Беларусі ў РФ паляцеў ДРЛА Іл-76 А-50У «Сяргей Атаянц», які знаходзіўся ў Беларусі з 14 сьнежня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі Гаюн»: за 13 гадзін у Беларусь прыляцелі шэсьць расейскіх вайскова-транспартных самалётаў