На 3 студзеня ў Беларусі 1446 чалавек знаходзяцца за кратамі з палітычнымі абвінавачаньнямі, як паведамляе «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Палітвязень Аляксандар Фядута трапіў у турэмную бальніцу амаль адразу пасьля пераводу ў магілёўскую калёнію.
Як паведамляе «Наша Ніва», у Аляксандра Фядуты абвастрыліся праблемы з сэрцам, зьявіліся ацёкі.
Палітоляга Аляксандра Фядуту асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня па «справе аб змове». Яго разам зь Юрасём Зяньковічам і Рыгорам Кастусёвым зьвінавацілі ў спробе зрынуць Аляксандра Лукашэнку.
Праваабаронцы палічылі справу справакаванай і сфальсыфікаванай і прызналі асуджаных па ёй палітзьняволенымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сапраўдныя змоўшчыкі — пры ўладзе. Пра што сьведчаць прысуды Фядуту-Кастусёву-Зянковічу