Курс наяўнага даляра да беларускага рубля ў сьнежні вырас на 12%, за год — на 5,9%

Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскі даляр працягвае свой рост адносна беларускага рубля.

На 5,93% (з 2,57 да 2,72 рубля) вырас у 2022 годзе сярэдні курс наяўнага даляра ЗША, сьведчыць праведзены BPN аналіз курсаў, якія выстаўляюцца галаўнымі аддзяленьнямі беларускіх банкаў.

У студзені даляр падаражэў на 1,09% (да 2,59 рубля), у лютым — на 22,11% (да 3,17), сакавіку — патаньнеў на 8,46% (да 2,90), красавіку — на 9,36% (да 2,63), траўні — на 1,76% (да 2,58), чэрвені — на 0,94% (да 2,56), ліпені — падаражэў на 2,66% (да 2,63), жніўні — патаньнеў на 3,08% (да 2,55), верасьні — на 4,57% (да 2,43), кастрычніку — падаражэў на 1,84% (да 2,48), лістападзе — патаньнеў на 1,87% (да 2,43), у сьнежні — падаражэў роўна на 12%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк Беларусі выключыў эўра з кошыка валют. Як гэта паўплывае на кашалькі беларусаў?

Сярэдні курс куплі за апошні месяц павялічыўся на 11,14% (з 2,46 да 2,68 рубля), продажу — на 12,84% (з 2,49 да 2,76).

У 2021 годзе наяўны даляр патаньнеў на 1,99%, у 2020-м — падаражэў на 23,94%.

У 2019 годзе амэрыканская валюта патаньнела на 2,74%, у 2018-м — падаражэла на 9,09%, у 2017-м — на 1,62%, у 2016-м — на 4,69%, у 2015-м — На 33,37%, у 2014-м — на 46,73%, у 2013-м — на 10,88%.

За апошнія 10 гадоў наяўны даляр падаражэў у 3,15 раза.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адразу на 5 рублёў: з 1 студзеня ў Беларусі вырасьце базавая велічыня