Шэраг беларускіх крамаў рызыкуюць не адкрыцца 3 студзеня праз буйны электронны збой.
Работы ў выпраўленьні касавага абсталяваньня працягваюцца. Іх плянуюць завяршыць на працягу 3 студзеня, паведаміла БелТА.
Паведамленьні аб праблеме ў некаторых гандлёвых сетках па ўсёй краіне зьявіліся ў панядзелак 2 студзеня. У Гомельскай вобласьці збоі былі ў 15 з 109 крамаў «Эўраопту», амаль ва ўсім «Востраве чысьціні і смаку», на 36 з больш за сотню заправак «Беларуснафты».
Таксама не працавалі многія крамы сетак «ОМА», «Мацярык», «Спортмайстар».
Праблемы ўзьніклі ў працы пастаўшчыка і апэратара касавых апаратаў «Тусон». Праблема ў тым, што фіскальны рэгістратар не вызначае бягучы час на касе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ў некалькіх гандлёвых сетках збоі на касах, некаторыя крамы зачыніліся ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Керамін», Miory Steel, McDonald's. Як беларускія ўлады «махалі рукой інвэстарам»