«Прагнозы ў нас самыя пэсымістычныя. Нават калі зьменіцца рэжым і да кіраваньня краінай і мэдыцынай прыйдуць разумныя людзі, наперадзе доўгі пэрыяд аднаўленьня», — зазначыў суразмоўца.
Паводле яго, Беларусь страціла мэдычныя кадры, падрыхтоўка якіх каштуе дорага, а лекарскі досьвед неацэнны. «Мы ідзём да гуманітарнай катастрофы, калі ахова здароўя зводзіцца да бліскучых паказчыкаў у ліпавых справаздачах», — мяркуе экспэрт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыцына ў руінах: Вайна, рэпрэсіі, неаказаньне дапамогі за кратамі, эміграцыя, легалізацыяУ 2023 годзе працягне работу плятформа «Е-здароўе», створаная для дапамогі пацыентам, якія маюць праблемы з доступам да мэдыцыны з прычыны палітычнай і эпідэмічнай сытуацыі ў Беларусі, паведаміў BPN сузаснавальнік праекту лекар Уладзімер Сьвіркоў.
Зьявіцца спэцыяльны бонус для карыстальнікаў плятформы «Новая Беларусь»: на сайце «Е-здароўе» яны аўтаматычна атрымаюць электронную мэдычную карту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Высокія чыноўнікі апасаюцца мэдыкаў і ідуць на прыём з аховай». Дактары — пра стан мэдыцыныСёлета ініцыятыва «Е-здароўе» будзе пашырацца: чакаецца выпуск мабільнай праграмы.
«Мы плянуем прысутнічаць і ў традыцыйным фармаце: спадзяёмся стварыць базу кантактаў лекараў у розных краінах, якія маюць магчымасьць вочна прымаць пацыентаў. Паступова будзем пераходзіць да абавязковай аплаты кансультацый. У той самы час пакінем магчымасьць атрымліваць бясплатную дапамогу сацыяльна неабароненым беларусам», — паведаміў Сьвіркоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Самыя папулярныя ў нас тэрапэўты, пэдыятры і гінэколягі». Як працуе тэлемэдыцына і ці магчыма на ёй зарабляць грошы