Ціханоўская: Існуе вялікая верагоднасьць уварваньня ва Ўкраіну зь Беларусі. Гэтага нельга дапусьціць

Your browser doesn’t support HTML5

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі, прэзыдэнт-элект Сьвятлана Ціханоўская падсумоўвае вынікі 2022 году і спрабуе зазірнуць у новы, 2023 год.

Ціханоўская кажа, што нельга дапусьціць удзелу беларускіх войскаў вайне Расеі супраць Украіны. Яна лічыць, што 2023 году мае быць Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэньня. Ціханоўская мела сёлета 44 замежныя візыты і каля 50 сустрэч на высокім узроўні, і называе канкрэтныя вынікі гэтых візытаў.