Выступаючы на пасяджэньні Цэнтральнага камітэту Працоўнай партыі Карэі, Кім Чэн Ын падкрэсьліў неабходнасьць забесьпячэньня «вайсковай перавагі» для абароны сувэрэнітэту і бясьпекі краіны.
Гэтыя заявы прагучалі пасьля таго, як на працягу выходных Паўночная Карэя заявіла аб двух выпрабаваньнях вялікай ракетнай сыстэмы залпавага агню, здольнай несьці ядзерную зброю.
Кім Чэн Ын заявіў, што Вашынгтон і Сэул спрабуюць «ізаляваць і задушыць» Паўночную Карэю, указаўшы, што ўдарныя ядзерныя сыстэмы ЗША пастаянна базуюцца ў Паўднёвай Карэі.
Ён заклікаў стварыць новую міжкантынэнтальную балістычную ракету, «чыёй галоўнай задачай будзе хуткі ядзерны контрудар».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: Паўночная Карэя паставіла ракеты для ПВК «Вагнер»Кім Чэн Ын таксама заявіў, што Паўднёвая Карэя стала «нашым несумнеўным ворагам», што, паводле яго, «падкрэсьлівае важнасьць і неабходнасьць масавай вытворчасьці тактычнай ядзернай зброі і заклікае да значнага пашырэньня ядзернага арсэналу». Паўночнакарэйскі лідэр таксама заявіў аб намеры як мага хутчэй вывесьці на арбіту першы вайсковы спадарожнік.
Паўднёвакарэйскае Міністэрства абароны папярэдзіла, што любыя спробы Паўночнай Карэі прымяніць ядзерную зброю прывядуць да канца рэжыму Кім Чэн Ына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каго Лукашэнка павіншаваў з Новым годам