Каго Лукашэнка павіншаваў з Новым годам

Журналісты «Зеркала» пацікавіліся сьпісам лідэраў іншых краін, палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый, якім Лукашэнка даслаў навагоднія віншаваньні.

Сёлета Лукашэнка павіншаваў лідэраў Расеі, Азэрбайджану, Армэніі, Казахстану, Таджыкістану, Узбэкістану, Кіргізстану, Туркменістану і Грузіі. У сьпіс, сярод іншых, таксама ўвайшлі лідэры КНР, Турэччыны, Сырыі, Іраку, КНДР, Індыі, Пакістану, Ізраілю, Палестыны, Кубы, Вэнэсуэлы.

З эўрапейскіх краін Лукашэнка накіраваў віншаваньні ў Вугоршчыну, Баўгарыю, Сэрбію, Босьнію і Герцагавіну, Чарнагорыю, Мальтыйскі ордэн, Люксэмбург. Віншаваньні ад Лукашэнкі таксама атрымалі Папа Рымскі Францішак, патрыярх РПЦ Кірыл і генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш.