Аб гэтым ён сказаў у інтэрвію выданьню Kyiv Post.
«Так, вядома. Калі будзе неабходнасьць апынуцца там, дзе трэба абараняць нашу краіну, мы будзем там, і мы нікога ня будзем пытацца. Усе гэтыя размовы аб правакацыях каго-небудзь — поўнае глупства», — сказаў ён.
Данілава таксама спыталі аб магчымым новым наступе на Кіеў. Ён адказаў, што Ўкраіна рыхтуецца да любога разьвіцьця падзей:
«Кожны ўчастак фронту важны, і ніводзін не застаецца без увагі і кантролю Генэральнага штабу».
Паводле яго, украінскія ўлады ведаюць, што адбываецца на часова акупаваных тэрыторыях Крыму, Данецкай і Луганскай абласьцей, а таксама ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік украінскай выведкі расказаў пра расейскія вайсковыя «карусэлі» ў БеларусіНа пытаньне аб тым, ці бачыць ён якую-небудзь актыўнасьць у Беларусі, сакратар РНБА зазначыў, што пра гэта цяжка гаварыць, паколькі гэта залежыць ад многіх фактараў, на якія Ўкраіна ня можа паўплываць.
«Але мы дакладна ведаем, што беларусы ня хочуць ваяваць супраць нас. Мы ніколі не рабілі ім нічога дрэннага», — дадаў ён.
Паводле яго, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ня першы раз спрабуе ўцягнуць Аляксандра Лукашэнку ў «крывавую мясарубку».
«Лукашэнка разумее, што калі ён пойдзе на гэта, то яму прыйдзе канец, і вельмі хутка. Ніхто ні ва Ўкраіне, ні ў Беларусі, ні ў іншых краінах сьвету яму гэтага не даруе», — сказаў Данілаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка правёў дзясятую сустрэчу з Пуціным цягам году. На гэты раз у музэіУ лістападзе сацыялягічная група «Рэйтынг» правяла апытаньне.
Паводле дасьледаваньня, 85% украінцаў лічаць перамогай Украіны вызваленьне ўсіх яе тэрыторый, у тым ліку Крым і Данбас. Варыянт вяртаньня толькі тых тэрыторый, якія Ўкраіна кантралявала да 24 лютага 2022 года, выбралі 9 працэнтаў рэспандэнтаў. За працяг баявых дзеяньняў на тэрыторыі Расеі выступаюць не больш за 5% удзельнікаў апытаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СПА Ўкраіны адбілі начную атаку расейскіх бесьпілётнікаў