Акрамя вайскоўцаў, сілавікоў і чыноўнікаў, ад падачы дэклярацый аб даходах, згодна з указам, вызваляюцца і іх жонкі. Гэтая норма, як удакладняецца ў дакумэнце, будзе дзейнічаць «у пэрыяд правядзеньня СВА і ў далейшым да выданьня адпаведных нарматыўных прававых актаў РФ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас новай атакі на Ўкраіну Расея выпусьціла 69 ракет, украінцы зьбілі 54 зь іхВызваленьне ад падачы дэклярацый атрымліваюць вайскоўцы-кантрактнікі, мабілізаваныя і добраахвотнікі. Указ таксама забараняе вайскоўцам, сілавікам і чыноўнікам атрымліваць ад фізычных і юрыдычных асоб падарункі і ўзнагароды любога віду, акрамя такіх гуманітарнага (дабрачыннага) характару.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас ракетнай атакі на Ўкраіну зьявілася інфармацыя пра выбухі ў акупаваным Крыме і 3 абласьцях РасеіРаней дэпутаты Дзяржаўнай думы прынялі ў трэцім чытаньні закон аб адмене судаводзтва ў дачыненьні да мабілізаваных, добраахвотнікаў і іншых удзельнікаў вайны ва Ўкраіне. Судаводзтва прыпыняць і ў дачыненьні да тых, хто ваюе ў складзе «фармаваньняў, створаных у адпаведнасьці з заканадаўствам РФ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маштаб пакутаў быў большы ва Ўкраіне і ў Беларусі». Гісторык Тымаці Снайдэр пра тое, як Расея зрабіла прывабнай сваю імпэрскую рыторыку