У Джанкоі ў акупаваным Расеяй Крыме раздаваліся выбухі, паведамляе праект Радыё Свабода Крым.Реалии з спасылкай на тэлеграм-канал «Крымский ветер».
«Як паведамляюць нашы падпісчыкі, украінскія бесьпілётнікі, верагодна, атакавалі расейскую базу ў раёне вёскі Майскае і станцыі Азоўская пад Джанкоем. Гэта дубль два — першая атака была 16 жніўня, тады выбухі і пажар працягваліся амаль суткі», — гаворыцца ў паведамленьні тэлеграм-канала.
На гэты момант афіцыйнай рэакцыі на здарэньне як ад расейскіх уладаў Крыму і Мінабароны Расеі, так і ад украінскіх афіцыйных ведамстваў няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі пачалі ставіць супрацьтанкавыя загароджаньні ў рэгіёне, які мяжуе з Украінай29 сьнежня ў Белгарадзкай і Бранскай абласьцях Расеі таксама адбыліся выбухі. Як заявіў кіраўнік Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў, над абласным цэнтрам працавала сыстэма СПА. Ніхто не пацярпеў.
«Адзін з фрагмэнтаў упаў на разьвязку аўтадарогі Камсамольскі-Майскі. Узьнікла ўзгараньне сухой травы, якую ўжо патушылі нашыя ратавальнікі», — заявіў Гладкоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас новай атакі на Ўкраіну Расея выпусьціла 69 ракет, украінцы зьбілі 54 зь іхГубэрнатар Бранскай вобласьці Аляксандар Багамаз заявіў пра работу сыстэмы СПА на тэрыторыі Клінцаўскага раёну. Па яго сьцьвярджэньні, у рэгіёне былі зьбітыя бесьпілётнікі.
З пачатку поўнамаштабнай вайны ў Белгарадзе некалькі разоў адбываліся выбухі, загінулі некалькі чалавек. Мясцовыя ўлады рэгулярна абвінавачваюць у абстрэлах украінскі бок, у Кіеве гэтыя абвінавачаньні не камэнтуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны РФ: Авіябаза ў Энгельсе атакаваная ўкраінскім бесьпілётнікам. Загінулі трое вайскоўцаўТаксама сёньня ў Расеі заявілі пра зьнішчэньне сіламі СПА «невядомага аб’екта» каля гораду Энгельса, дзе стаяць расейскія стратэгічныя бамбавікі.
«На месца накіраваныя апэратыўныя службы. Пагрозы бясьпецы жыхароў няма», — паведаміў губэрнатар Саратаўскай вобласьці Раман Бусаргін.
Апошні раз пра выбухі на вайсковым аэрадроме ў горадзе Энгельсе, дзе базуюцца стратэгічныя бамбавікі, паведамлялася 26 сьнежня. У Мінабароны Расеі тады паведамілі, што сродкі супрацьпаветранай абароны быццам бы зьбілі на малой вышыні ўкраінскі бесьпілётнік. У выніку падзеньня яго абломкаў трое расейскіх вайскоўцаў загінулі, авіятэхніка не пацярпела, заявілі ў міністэрстве.
Прадстаўнік камандаваньня Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны Юры Ігнат пасьля заявіў, што выбухі на расейскім вайсковым аэрадроме ў Энгельсе Саратаўскай вобласьці РФ — наступства расейскай агрэсіі супраць Украіны.
У той жа час украінскі бок наўпрост не камэнтуе сваё дачыненьне да выбухаў у Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны заявіла, што выпушчаную ў Валынскай вобласьці ракету зьбіла беларуская СПА. Украіна не выключае правакацыі Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі адбыліся выбухі на двух аэрадромах: ёсьць ахвяры, пашкоджаны ракетаносцы Ту-95, якія атакуюць Украіну