Палітзьняволеную асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах 9-10 жніўня 2020 году
У судзе Ленінскага раёну Менску асудзілі палітзьняволеную Ксенію Котаву паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэксу. Судзьдзя Марына Клімчук прызначыла жанчыне 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
Ксенію затрымалі на пачатку кастрычніка 2022 годуа. На відэа сілавікоў яна сказала, што мела тату «АСАВ», была на Пушкінскай 9-10 жніўня 2020 году, а таксама нібыта далучылася да пляну «Перамога».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 сьнежня: 2,5 года калёніі для журналіста і ўласьніка «Кальяннай № 1» МураўёваЗатрымалі вядомага рэпэтытара Яўгена Лівянта
Пра гэта паведамілі ў адным з тг-каналаў, імаверна зьвязаным зь сілавікамі. Сілавікі ставяць у віну Яўгену ўдзел у пратэстах 2020 году, «перакрыцьцё дарог» і нават «спробу дзяржперавароту», паколькі Лівянт уваходзіў у склад Каардынацыйнай рады.
Паводле @motolkohelp, яго забралі з урока, які ён вёў, 27 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 сьнежня: у Менску судзяць маці і дачку за «зьліў» дадзеных сілавікоў