Вядомы беларускі баец ММА, які адбыў тэрмін за пабіцьцё міліцыянта, выйшаў на волю.
Пра выхад Аляксея Кудзіна на волю паведаміла «Рэгіянальная газета».
Кудзін — беларускі баец ММА, шматразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе, заслужаны майстар спорту Беларусі. Аляксея затрымалі 21 студзеня 2021 году ў Маскве, пасьля чаго яго экстрадавалі ў Менск.
Супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадзкі парадак). Спартоўца абвінавацілі ў тым, што ён нанёс удары вайскоўцу ўнутраных войскаў, а таксама супрацоўніку УУС Менаблвыканкаму.
Вядомага спартоўца асудзілі на 2,5 года пазбаўленьня волі. Праваабарончая супольнасьць прызнала Аляксея палітычным вязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі вядомую спартоўку Надзею Астапчук ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшлі на волю два палітвязьня. Гэта мастак Даніла Ганчароў і Яраслаў Пашкоў з Мазыра