У канцы верасьня палітзьняволенай Ксеніі Луцкіной прысудзілі 8 гадоў калёніі.
Вярхоўны суд 27 сьнежня разгледзеў апэляцыйную скаргу палітзьняволенай Ксеніі Луцкіной. Прысуд пакінулі бязь зьменаў, а скаргу без задавальненьня, піша «Вясна». Неўзабаве Ксенію перавядуць у калёнію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былой журналістцы БТ Ксеніі Луцкіной прысудзілі 8 гадоў калёнііБылую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі 28 верасьня на 8 гадоў калёніі паводле ч.1 арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»).
У зьняволеньні ў Ксеніі Луцкіной абвастрыліся праблемы са здароўем — пачала расьці пухліна ў галаўным мозгу, абвастрылася бранхіяльная астма. Ад пастаянных галаўных боляў журналістка вымушана прымаць абязбольвальнае.
Вядома, што Ксенія адмовілася пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Дома яе чакае непаўналетні сын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё кепска. Трасуцца рукі і ногі»,— бацька Ксеніі Луцкіной пра стан здароўя палітзьняволенай