«Эўрапейскі рынак застаецца актуальным, бо дэфіцыт газу захоўваецца, а ў нас ёсьць магчымасьці для аднаўленьня паставак. Да прыкладу, не прыцягнутым застаецца трубаправод „Ямал — Эўропа“, спынены з палітычных матываў», — цытуе Новака ТАСС.
Палітык дадаў, што расейскія ўлады абмяркоўваюць дадатковыя пастаўкі газу праз Турцыю «пасьля стварэньня там хаба».
«Цяпер ідзе актыўная работа з краінамі, якія прымуць удзел у рэалізацыі гэтага праекту, а таксама з спажыўцамі, якія маюць патрэбу ў расейскім газе», — сказаў Новак.
Між тым міністры энэргетыкі Эўразьвязу 19 сьнежня дасягнулі пагадненьня па ўстанаўленьні ліміту цэн на газ на ўзроўні 180 эўра за мэгават/гадзіну. У той жа час украінскія ўлады неаднаразова заклікалі Эўропу зусім адмовіцца ад расейскага паліва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Эўропа адбіла «газавую атаку»? Тлумачэньне эканамістаПасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году Эўразьвяз прыняў дзевяць пакетаў санкцый у дачыненьні да РФ. Ніводзін зь іх не прадугледжвае эмбарга на газ. Пры гэтым Расея спыніла пастаўкі ў многія краіны ЭЗ, а некаторыя самі адмовіліся ад расейскага газу. ЗША і краіны Эўропы рэгулярна ўводзяць санкцыі, якія забараняюць ці абмяжоўваюць супрацоўніцтва з расейскімі кампаніямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А калі Расея ня будзе пастаўляць газ? Які плян мае Эўразьвяз