Ня менш за 28 чалавек загінулі ў ЗША празь непагадзь і сьнежную буру

Машыну цягнуць на буксіры ў канадзкай правінцыі Антарыё, 24 сьнежня 2022

Як мінімум 28 чалавек загінулі ў некалькіх штатах празь сьнежную буру і маразы на значнай тэрыторыі ЗША, паведамляюць у нядзелю амэрыканскія СМІ.

Сярод прычынаў сьмерці былі абмаражэньні, дарожна-транспартныя здарэньні, немагчымасьць хуткай дапамогі даехаць да людзей.

Сьнежная бура таксама выклікала значныя абрывы ліній электраперадач (тысячы людзей засталіся безь сьвятла), тысячы авіярэйсаў былі затрыманыя або скасаваныя.

Мястэчка Эмгэрст, штат Нью-Ёрк, 24 сьнежня 2022

Моцную сьнежную буру, якая бушавала ў апошнія дні на тэрыторыях ад Канады да амэрыканскага штату Тэхас, мэтэаролягі назвалі першым за ўсю гісторыю назіраньняў выпадкам, калі такія вялікія тэрыторыі былі пакрытыя холадам. Месцамі тэмпэратура паветра апускалася да −45 градусаў, разам са шквалістым ветрам і моцным сьнегападам.

Мястэчка Эмгэрст, штат Нью-Ёрк, 24 сьнежня 2022

Наледзь на озеры Эры ў ЗША, 24 сьнежня 2022

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У заходняй Беларусі сёлетні лістапад увайшоў у 10 самых засушлівых месяцаў з 1945 году