Былога дацэнта катэдры літаратуры і міжкультурных камунікацый магілёўскага ўнівэрсытэту імя Куляшова, кандыдата філялягічных навук, дацэнта Віталя Еўмянькова ня стала 25 сьнежня, паведамляе «Наша Ніва». Ён доўга хварэў.
Віталь Еўмянькоў нарадзіўся 5 чэрвеня 1976 году. Выкладаць пачаў у 1999 годзе ва ўнівэрсытэце імя Куляшова. Вучыў студэнтаў журналістыцы. Прафэсійна займаўся дасьледаваньнем гісторыі Рэчы Паспалітай.
Кандыдацкую дысэртацыю абараніў па тэме «Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі ХІХ ст.». Быў на дошцы гонару «Імі ганарыцца ўнівэрсытэт». Ад 2009 па 2012 год рэдагаваў сайт City.mogilev.by і гарадзкі партал Mycity.by.
Неўзабаве пасьля пратэстаў 2020 года Еўмянькоў быў звольнены з унівэрсытэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магілёўскія літаратары адкрылі сваю «Браму»