25 сьнежня ў 10.12 ратавальнікам паступіла паведамленьне аб узгараньні рэзэрвуара зь некандыцыяй нафтапрадуктаў на тэрыторыі прадпрыемства «Нафтан» у Наваполацку, гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях.
«На месца неадкладна выехалі падразьдзяленьні МНС. У 11.23 узгараньне было апэратыўна лякалізавана ратавальнікамі, гарэньне ня выйшла за межы канструкцыі рэзэрвуара».
Паводле МНС, у выніку здарэньня ніхто не пацярпеў, праца ўстаноўкі і тэхналягічны працэс не парушаны. «Прычына ўзгараньня і ўрон будуць вызначаны аб’ектавай камісіяй прадпрыемства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава выйшла на волю