Дакумэнт прадугледжвае, што фізычныя асобы, якія ажыцьцяўляюць дзейнасьць па аказаньні паслуг у сфэры аграэкатурызму, штогод павінны праходзіць рэнтген-флюараграфічнае абсьледаваньне.
У патрабаваньнях да тэрыторыі і жылых памяшканьняў сказана, што іх трэба ўтрымліваць у чысьціні, забясьпечыць цэнтралізаваным і (або) нецэнтралізаваным водазабесьпячэньнем, кухні (і іншыя памяшканьні), дзе рыхтуюць і захоўваюць харчовыя прадукты, павінны быць аснашчаны абсталяваньнем і інвэнтаром для прыгатаваньня харчовай прадукцыі, рукамыйнымі ракавінамі, абсталяванымі зьмяшальнікамі з падводкай гарачай і халоднай вады, сталамі.
Халадзільнае абсталяваньне памяшканьняў, у якіх ажыцьцяўляецца абарачэньне харчовай прадукцыі, павінна быць абсталяванае прыборамі кантролю тэмпэратуры.
Калі ў жылых пакоях аграсядзібы няма прыбіральняў, то ў аграсядзібе павінна быць абсталяваная агульная прыбіральня з разьліку 1 памяшканьне на 10 жыхароў. Таксама дапускаецца наяўнасьць надворных прыбіральняў і біяпрыбіральняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы кажуць, што баяцца да нас ехаць». Дырэктарка турфірмы расказвае, што з турызмам у БеларусіРыштунак для ўборкі павінен захоўвацца ў спэцыяльна адведзеных месцах або асобных шафах, пры гэтым рыштунак для ўборкі прыбіральняў павінен захоўвацца асобна ад іншага.
У месцах, дзе захоўваецца чыстая пасьцельная бялізна, не павінны захоўвацца іншыя рэчы.
Калі ў аграэкасядзібе праводзяцца нейкія мерапрыемствы, не дапускаецца выкарыстаньне гукавой апаратуры пры адчыненых вокнах і дзьвярах, а таксама выстаўленьне такой апаратуры ў вокнах, на падваконьнях, тэрасах, лёджыях і г.д.
Калі аграсядзіба разьмешчана ў лясной ці лесапаркавай зоне, яе ўладальнікі павінны прымаць меры па зьніжэньні колькасьці кляшчоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нагадвае любімую многімі Эўропу». Расейцы скупляюць туры ў Беларусь на сьвятыУ асобным разьдзеле дакумэнту расьпісаны патрабаваньні па забесьпячэньні аграэкатурыстаў харчаваньнем. Напрыклад, сказана, што гатовая харчовая прадукцыя ў халадзільніку павінна захоўвацца вышэй за астатнюю прадукцыю, не дапускаецца выкарыстаньне паўторна замарожанай харчовай прадукцыі, а пры смажаньні вырабаў у фрыцюры трэба выкарыстоўваць спэцыяльнае абсталяваньне і кантраляваць якасьць фрыцюрных тлушчаў.