Прэзыдэнт ЗША падпісаў абаронны бюджэт на рэкордныя 858 млрд даляраў

Вайскоўцы 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі арміі ЗША рыхтуюцца да адпраўкі ў Польшчу, люты 2022 году

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў праект абароннага бюджэту на 2023 фінансавы год аб’ёмам у 858 мільярдаў даляраў. Гэта амаль на 80 мільярдаў больш за бюджэт 2022 году.

800 мільёнаў даляраў з гэтай сумы выдзеленыя на дапамогу Ўкраіне, 6 мільярдаў ЗША выкарыстаюць для стрымліваньня Расеі ў Эўропе. 10 мільярдаў даляраў Вашынгтон накіруе на вайсковую дапамогу Тайваню.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэнат ЗША зацьвердзіў рэкордны бюджэт Пэнтагона на 858 млрд даляраў, у ім прадугледжаная дапамога Ўкраіне і Тайваню

Дакумэнт прадугледжвае поўную аплату праграмы будаўніцтва новых стратэгічных бамбавікоў B-21, здольных несьці ядзерную зброю. Арміі дазволена закупіць яшчэ 36 зьнішчальнікаў F-35. Флёт атрымае 32 мільярды на будаўніцтва новых караблёў.

Увесь праект абароннага бюджэту займае 4408 старонак. Больш за 50 мільярдаў даляраў выдзяляюцца на паляпшэньне інфраструктуры вайсковых шпіталяў у ЗША. Вайсковыя і цывільныя службоўцы атрымаюць павышэньне заробкаў на 4,6 працэнта.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камісія Кангрэсу ЗША абвінаваціла экс-прэзыдэнта Трампа ў змове ў сувязі з нападам на Капітолій