24 сьнежня Аляксандар Лукашэнка накіруецца зь візытам у Расею.
На запрашэньне Пуціна ён наведае Зорны гарадок пад Масквой, цэнтар падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына, дзе цяпер праходзяць адбор кандыдаты на палёт у космас ад Беларусі. Пра гэта паведаміў блізкі да Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул первого».
Пазьней ён возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, якая адбудзецца 26-27 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу.
Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з Пуціным у 2022 годзе восем разоў, зь іх толькі адна сустрэча была ў Менску (19 сьнежня).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра сябе і Пуціна: «Мы ўдвух — суагрэсары, самыя шкодныя і таксычныя людзі на гэтай плянэце». ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З чым прыяжджаў Пуцін? Абмеркаваньне аглядальнікаў Свабоды