Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
У судзе Менскага раёну ў канцы лістапада адбыўся суд над маляром аднаго з прадпрыемстваў у Менскім раёне, якога абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаваньні» паводле арт. 24.23 КаАП, паведамляе «Вясна». Згодна з пратаколам, мужчына разьмясьціў на шафе для пераапрананьня налепку зь бел-чырвона-белым сьцягам, «публічна выказваючы свае грамадзка-палітычныя інтарэсы».
На судзе мужчына не прызнаў сваёй віны і сьцьвярджаў, што налепку разьмясьціў невядомы чалавек, а ў яго самога не было мэты выказваць свае погляды. У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым у пікетаваньні і арыштаваў мужчыну на 13 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, у чым вінавацяць нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага і іншых «вясноўцаў»