«Народ Украіны працягвае натхняць сьвет. Я кажу гэта шчыра. Натхняць ня толькі нас, але і ўвесь сьвет сваёй адвагай, трываласьцю і рашучасьцю што да сваёй будучыні», — цытуюць журналісты словы Байдэна.
Як паведамляе агенцтва AP, ён пацьвердзіў гатовасьць Вашынгтону ўмацоўваць абароназдольнасьць Украіны, у тым ліку ў галіне супрацьпаветранай абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША паставяць Украіне зэнітна-ракетны комплекс Patriot. Што гэта такое?У сваю чаргу Зяленскі перадаў прэзыдэнту ЗША ўзнагароду, раней уручаную аднаму з украінскіх вайскоўцаў, і ліст ад яго. Паводле яго, узнагарода належыць камандзіру экіпажу амэрыканскай рэактыўнай артылерыйскай сыстэмы HIMARS. Байдэн назваў падарунак «незаслужаным, але вельмі каштоўным».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША выдзелілі Ўкраіне вайсковую дапамогу на $1,85 млрд, паведамілі ў Белым домеРаней сёньня было паведамлена, што ЗША выдзелілі Ўкраіне вайсковую дапамогу на $1,85 млрд, паведамілі ў Белым доме. Пры гэтым дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен удакладніў, што ў новы пакет вайсковай дапамогі Кіеву ўвайшла супрацьпаветраная сыстэма Patriot.
Візыт у Вашынгтон — першая замежная паездка Уладзіміра Зяленскага ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.