У першы сьпіс вайсковай дапамогі на мільярд даляраў, якую прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выдзеліў Украіне сваім указам, увайшлі:
- адна батарэя ЗРК «Патрыёт» і боепрыпасы да яе;
- дадатковыя боепрыпасы для рэактыўных высокамабільных артылерыйскіх сыстэм (HIMARS);
- 500 высокадакладных 155-мілімэтровых артылерыйскіх снарадаў;
- 10 мінамётных сыстэм калібру 120 мм і 10 тысяч мін да іх: на нястачу гэтых боепрыпасаў у апошнія дні асабліва моцна скардзіліся ўкраінскія вайскоўцы;
- 10 мінамётных сыстэм калібру 82 мм;
- 10 мінамётных сыстэм калібру 60 мм;
- 37 бронемашын Cougar з абаронай ад мін і засад (MRAP);
- 120 высокамабільных шматмэтавых колавых машын (HMMWV);
- 6 браняваных лёгкіх грузавікоў;
- высакахуткасныя супрацьрадыёлакацыйныя ракеты (HARM);
- высокадакладныя авіяцыйныя боепрыпасы (JDAM);
- больш за 2700 гранатамётаў і стралковай зброі;
- супрацьпяхотныя боепрыпасы Claymore;
- падрыўныя боепрыпасы і абсталяваньне;
- прыборы начнога бачаньня і оптыка да іх;
- тактычныя абароненыя сыстэмы сувязі;
- бронекамізэлькі і іншы палявы рыштунак.
Другую частку новага пакета ваеннай дапамогі коштам 850 млн даляраў выдзелілі Міністэрства абароны ЗША. У яго ўвойдуць:
- 45 тысяч артылерыйскіх снарадаў калібру 152-мм;
- 20 тысяч артылерыйскіх снарадаў калібру 122-мм;
- 50 тысяч рэактыўных снарадаў «Град» калібру 122-мм;
- 100 тысяч снарадаў для танкавых гармат калібру 125-мм;
- тэрміналы і паслугі SATCOM;
- фінансаваньне навучаньня, тэхнічнага абслугоўваньня і падтрымкі.
«Сёньняшні пакет дапамогі ўпершыню зьмяшчае сыстэму супрацьпаветранай абароны Patriot, якая здольная зьбіваць крылатыя ракеты, балістычныя ракеты малой далёкасьці і самалёты на значна большай вышыні, чым раней прадастаўленыя сыстэмы СПА», — адзначыў Блінкен.
Акрамя таго, паводле слоў дзяржсакратара ЗША, у склад новага пакета дапамогі ўвайшлі сродкі «нанясеньня высокадакладных удараў, а таксама дадатковыя боепрыпасы і крытычна важнае абсталяваньне, якія Ўкраіна эфэктыўна выкарыстоўвае для абароны на полі бою».
«Такім чынам, агульная ваенная дапамога ЗША для Украіны дасягне беспрэцэдэнтнай сумы ў 21, 9 млрд даляраў з пачатку працы адміністрацыі Байдэна», — падкрэсьліў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі наведае Вашынгтон. Гэта першы замежны візыт ад пачатку вайны