Дата дня
100 гадоў таму, 22 сьнежня 1922 году нарадзілася пісьменьніца Алена Васілевіч.
Гэты дзень у гісторыі
1216 — Папа Ганорый III зацьвердзіў ордэн дамініканцаў.
1264 — падпісаная мірная і гандлёвая дамова Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам.
1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду.
1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні.
1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў).
1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску. Сам ён быў неўзабаве расстраляны разам з жонкай.
1990 — Лех Валэнса заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы.
У гэты дзень нарадзіліся
1639 — Жан Расін, францускі драматург, адзін зь «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII стагодзьдзя, поруч з Карнэлем і Мальерам.
1858 — Джакама Пучыні, італьянскі кампазытар.
1922 — Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца.
У памяці
1937 — Янка Вярсоцкі, каталіцкі сьвятар і грамадзкі дзеяч (расстраляны).
1989 — Сэмюэл Бэкет, ірляндзкі пісьменьнік, паэт і драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1969).
2001 году — сьвятар і перакладчык Уладзіслаў Чарняўскі.