У сваім рэпартажы зь Менску спэцыяльны карэспандэнт газэты «Коммерсантъ» Андрэй Калесьнікаў адзначыў, што пры ўваходзе ў хол Палаца Незалежнасьці ў Менску Ўладзімір Пуцін ухіліўся ад сумеснага фота з Аляксандрам Лукашэнкам, адправіўшыся ў іншы бок. У Менску яго сустракаў таксама малодшы сын Лукашэнкі Мікалай.
Па выніках сустрэчы Пуцін расказаў, што асноўныя перамовы, у тым ліку і «значныя», гэта значыць у сфэры энэргетыкі, завяршыліся ўзгадненьнем. «Прагучала шматабяцальна, перш за ўсё для Беларусі», — робіць выснову аўтар расейскага выданьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пасьля перамоваў з Пуціным: «Расея бяз нас абыдзецца, а мы безь яе ня зможам». Што засталося за кадрам?Акрамя таго, высьветлілася, што яшчэ да саміту СНД, які адбудзецца 27 сьнежня, Лукашэнка прыедзе ў Падмаскоўе, у Цэнтар падрыхтоўкі касманаўтаў. Там, відаць, і адбудзецца канчатковы адбор.
Як паведаміў «Коммерсанту» кіраўнік кампаніі «Роскосмос» Юры Барысаў, з апаратам «Союз МС-22» ёсьць праблемы, на МКС вырашаюць, што рабіць далей, але, калі ўсё будзе ў парадку, у сакавіку адбудзецца штатны пуск.
Шэсьць беларускіх кандыдатаў у касманаўты прыбылі ў Цэнтар кіраваньня палётамі і праходзяць абсьледаваньне.
«Мы адбяром двух кандыдатаў, і ўвосень 2023 году — плянаваны запуск», — сказаў расейскі чыноўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NASA: Расея адмяніла выхад касманаўтаў у адкрыты космас праз выцек ахаладжальнікуКанкрэтную цану, на якую нібыта дамовіліся Лукашэнка і Пуцін, даведацца не ўдалося. Расейскі міністар энэргетыкі Нікалай Шульгінаў цаны не назваў, і на пытаньне журналіста адказаў кіраўнік Фэдэральнай службы па вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве Дзьмітрый Шугаеў. Але не назваў сумы, сказаўшы проста, што «цана справядлівая».
Як піша газэта «Комсомольская правда», «і хаця год таму, калі ў Маскве нібыта падпісалі ўсе 28 інтэграцыйных праграм саюзнай дзяржавы, шмат гаварылася, што цяпер перашкод няма, але яны чамусьці засталіся».
Выданьне адзначае, што цана для расейскага саюзьніка хоць і экстранізкая (128,5 даляра за тысячу кубоў), але ўсё ж вышэйшая, чым на ўнутраным рынку. Акрамя таго, цана кожны год індэксуецца на ўзровень інфляцыі. І кожны год перад павышэньнем аднаўляюцца перамовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША ацанілі словы Пуціна пра «паглынаньне» Беларусі і паабяцалі прыцягнуць Лукашэнку да адказнасьці