Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, у пятніцу, 16 сьнежня ў Слоніме сілавікі затрымалі журналіста, краязнаўцу і пісьменьніка Сяргея Чыгрына.
Яго абвінавацілі ў рэпосьце «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і ў той самы дзень асудзілі на 7 сутак арышту.
Калегі зьвязваюць затрыманьне Чыгрына зь ягонай ранейшай працай у недзяржаўных мэдыя.
Сяргей Чыгрын працуе загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатру. 19 сьнежня стала вядома, што кіраўніцтва тэатру ўжо прыняло рашэньне звольніць Чыгрына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Чыгрын: Да краязнаўцаў чыноўнікі ставяцца насьцярожана