Харватыя выйграла бронзу на чэмпіянаце сьвету ў футболе

Зборная Харватыі выйграла матч за трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету ў футболе ў Катары. Гульня праходзіла ўвечары 17 сьнежня на стадыёне Халіфа.

Матч скончыўся зь лікам 2:1, усе галы былі забітыя ў першым тайме. У харватаў забілі абаронца «РБ Ляйпцыг» Ёшка Гвардыёл і паўабаронца заграбскага «Дынама» Міслаў Оршыч, у Марока — абаронца францускага «Брэста» Ашраф Дары.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падчас матчаў звыклае турэмнае жыцьцё нібы спыняецца». Расказваем пра беларускі футбол за кратамі

У 2018 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Расеі Харватыя заняла другое месца, прайграўшы камандзе Францыі. Вынікі 2018 і 2022 году — найлепшыя ў 32-гадовай гісторыі зборнай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каманда з Афрыкі ўпершыню выйшла ў паўфінал чэмпіянату сьвету па футболе

Фінал турніру заплянаваны на 19 сьнежня. У ім дзейны чэмпіён сьвету Францыя сустрэнецца са зборнай Аргентыны.

  • Чэмпіянаты сьвету ў футболе звычайна праходзяць улетку. Гэты турнір быў перанесены на сьнежань з прычыны таго, што ў Катары ў летнія месяцы вельмі горача.
  • Выбар Катару для правядзеньня турніру выклікаў крытыку ў шэрагу футбольных фэдэрацый і праваабарончых арганізацый. Улады краіны крытыкуюцца за парушэньні правоў ЛГБТ. Заканадаўства дапускае сьмяротнае пакараньне для геяў праз каменяваньне. Amnesty International паведамляла, што за час будаўніцтва аб’ектаў да чэмпіянату сьвету ў краіне загінулі ад 6 да 15 тысяч замежных працоўных (улады гэта адмаўляюць).