З пачатку вайны ў Польшчы затрымалі 6 чалавек, якіх падазраюць у супрацоўніцтве зь беларускімі і расейскімі спэцслужбамі

Ілюстрацыйнае фота

З лютага ў Польшчы затрымалі 6 чалавек, якіх падазраюць у супрацоўніцтве з расейскімі ці беларускімі спэцслужбамі, заявіў упаўнаважаны польскага ўрада па бясьпецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын, піша wiadomosci.dziennik.pl.

Ён нагадаў, што польскія ўлады выслалі з краіны 45 расейскіх чыноўнікаў, якія афіцыйна працавалі ў дыпляматыі, але вялі выведвальную дзейнасьць супраць Польшчы.

«Расейскі бок і іх давераныя асобы, то бок беларускія службы, праяўляюць актыўнасьць, але гэта не застаецца па-за ўвагай польскай контрвыведкі. Шпіёнскія расьсьледаваньні працяглыя, пра іх вынікі часта можна распавядаць са спазьненьнем», — адзначыў Станіслаў Жарын.

Паводле яго, у апошнія месяцы назіраецца павышаная актыўнасьць расейскай дэзінфармацыі супраць Польшчы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэйм Польшчы прызнаў Расею дзяржавай-спонсарам тэрарызму