Адпаведная пастанова апублікаваная на сайце ўрада 16 сьнежня.
«Праз адсутнасьць дакладнай інфармацыі ў адлюстраваньні падзей у краіне, а таксама вайны ва Ўкраіне на час рэжыму надзвычайнага становішча прыпыняецца дзеяньне ліцэнзіі на вяшчаньне наступных аўдыёвізуальных сродкаў масавай інфармацыі:
«Першы ў Малдове», RTR Moldova, Accent TV, «НТВ-Малдова», «ТБ-6», Orhei TV.
У пастанове гаворыцца, што гэта зроблена «ў мэтах абароны нацыянальнай інфармацыйнай прасторы і прадухіленьня рызыкі дэзінфармацыі праз распаўсюд ілжывай інфармацыі або спробы маніпуляваньня грамадзкай думкай» у Малдове.
Згодна з пастановай, дзяржпрадпрыемства «Радыёкамунікацыі» і іншыя апэратары тэлекамунікацыйных паслуг спыняюць трансьляцыю гэтых каналаў.
У канцы лютага ў Малдове ўвялі надзвычайнае становішча ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне. На гэты пэрыяд таксама ўводзіліся абмежаваньні адносна тэлеперадач з Расеі. Акрамя таго, быў заблякаваны навінавы сайт «Sputnik Малдова» і некалькі іншых рэсурсаў. Генпракуратура краіны заявіла аб пачатку расьсьледаваньня ў дачыненьні да шэрагу асобаў па падазрэньні ў некарэктным асьвятленьні падзей ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Малдовы: «Рэжым Пуціна забівае людзей з простага жаданьня трымаць іншыя народы ў галечы і прыніжэньні» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля расейскага абстрэлу Ўкраіны ў Малдове знайшлі ракету, у краіне перабоі са сьвятлом ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ФСБ і сцэнары захопу Малдовы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова заявіла пра парушэньне яе паветранай прасторы. Расейскага пасла выклікалі ў МЗС