Адпаведны законапраект ухвалены Кангрэсам у рамках закона аб абаронных выдатках. Згодна з законам «Аб прадухіленьні ваенных злачынстваў і адказнасьці за злачынствы, учыненыя падчас уварваньня ва Ўкраіну» амэрыканская адміністрацыя павінна падаць Кангрэсу справаздачу, у якой будуць сабраныя дадзеныя «аб ваенных злачынствах і іншых зьверствах, учыненых падчас уварваньня».
У дакумэнце асабліва згадваюцца наўмысныя атакі на мірнае насельніцтва, бамбардзіроўкі бальніц, школ, сховішчаў, незаконная дэпартацыя мірнага насельніцтва, узяцьце закладнікаў, згвалтаваньні і іншыя формы сэксуальнага гвалту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найперш расстрэльвалі мужчын і хлопчыкаў. ААН апублікавала справаздачу аб ваенных злачынствах РасеіПаводле слоў аднаго з ініцыятараў законапраекту — кангрэсмэна-рэспубліканца Майкла Маккола, расейскія вайскоўцы «павінны ведаць, што згвалтаваньні, катаваньні, забойствы мірных жыхароў не застануцца без адказу». Гэты закон, кажа Майкл Маккол, дапаможа ў будучыні судзіць расейскіх салдат, якія зьдзяйсьняюць злачынствы.
Паводле ААН, амаль за дзесяць месяцаў пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну былі забітыя больш за 6,5 тысяч мірных жыхароў. Паводле дадзеных праваабарончых арганізацый, расейскія войскі маглі зьдзейсьніць больш за пяцьдзесят тысяч вайсковых злачынстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нідэрлянды заявілі аб гатоўнасьці стварыць трыбунал у справе аб уварваньні Расеі ва Ўкраіну