У Бэрліне разбурыўся гіганцкі акварыюм, два чалавекі пацярпелі

На месцы здарэньня, Бэрлін, 16 сьнежня 2022 г.

Агромністы акварыюм зь мільёнам літраў вады разьляцеўся на кавалкі ў гатэлі Radisson Blu ў сталіцы Нямеччыны, заліўшы гатэль і найбліжэйшыя вуліцы.

Два чалавекі былі параненыя шклом, паведамляе Бі-бі-сі.

У акварыюме «AquaDom» вышынёй амаль 16 мэтраў жылі каля 1,500 трапічных рыбаў больш чым 100 відаў. Большасьць зь іх загінулі.

Паводле паліцыі, няма сьведчаньняў, што пашкоджаньне акварыюму нехта арганізаваў наўмысна. Магчыма, што шкло пашкодзілася ад марозу ў горадзе, што прывяло да перападу тэмпэратураў у памяшканьні гатэлю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьніку дырэктара менскага «Гораўтамоста» прысудзілі 5 гадоў «хатняй хіміі» за абвал моста на Нямізе