Ініцыятарам галасаваньня выступіў адзін з былых партнэраў па кіруючай кааліцыі — правацэнтрысцкая партыя «Свабода і салідарнасьць», піша DW. Рыхард Сулік, лідэр гэтай палітычнай сілы, якая пакінула чатырохпартыйную кааліцыю ў верасьні, заявіў, што яго партыя «падтрымае перабудову ўрада».
«Свабода і салідарнасьць» першапачаткова выступіла супраць таго, каб міністар фінансаў Ігар Матовіч захаваў пасаду ў кабміне. Матовіч падаў 15 сьнежня Хэгеру прашэньне аб сваёй адстаўцы з мэтай пазьбегнуць галасаваньня аб даверы. Аднак кіраўнік урада адхіліў прашэньне міністра фінансаў.
Рашэньне парлямэнта не абавязкова азначае датэрміновыя выбары. Славацкая канстытуцыя абвяшчае, што дзейны ўрад можа кіраваць краінай да таго часу, пакуль прэзыдэнт не прызначыць новы кабінэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва забараніла беларусам і расейцам, якія жывуць у краіне, валодаць зброяй