Сойм Літвы прыняў закон, які забараняе беларусам і расейцам, што жывуць у краіне, купляць зброю і валодаць ёю. За прагаласавалі 106 дэпутатаў, дзесяць устрымаліся, піша Delfi.
Закон набудзе моц 1 студзеня 2023 году. З гэтага моманту беларусы і расейцы ня змогуць купляць і захоўваць зброю, зброевыя прылады, боепрыпасы, у тым ліку прызначаныя для паляваньня, спорту, самаабароны, прафэсійнай дзейнасьці, калекцыянаваньня, навучаньня і навуковых дасьледаваньняў.
«Грамадзяне варожых замежных дзяржаў, якія тут пражываюць, могуць узяць зброю для абароны інтарэсаў сваёй краіны паходжаньня з прычыны ідэалягічных меркаваньняў», — сказаў старшыня Камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны Лаўрынас Кашчунас. Паводле яго, гэтая мера накіравана на максымальнае павышэньне бясьпекі Літвы.
У тлумачальнай запісцы гаворыцца, што дазвол на захоўваньне або нашэньне зброі маюць 294 грамадзяніны Расеі і 46 грамадзян Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея зноў атакавала ракетамі Ўкраіну. У Крывым Рогу загінулі людзі. ФОТА