Дзень у гісторыі
1388 — першая згадка Маладэчна ў пісьмовых крыніцах.
1555 — першая летапісная згадка пра цяперашні Столін у Берасьцейскай вобласьці.
1773 — «Бостанскае чаяваньне»: жыхары Бостану выкінулі ў мора груз гарбаты з ангельскага судна на знак пратэсту супраць мытнай палітыкі Вялікай Брытаніі; гэтую падзею прынята лічыць пачаткам амэрыканскай вайны за незалежнасьць.
1918 — у Вялейцы было абвешчана пра стварэньне Літоўскай савецкай рэспублікі.
1920 — землятрус у кітайскім горадзе Ганьсу, ад якога загінулі больш як 200 тысяч чалавек, адзін з самых разбуральных землятрусаў у гісторыі чалавецтва.
1951 — створаны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, адна з найбольш значных культурных установаў беларускай эміграцыі.
1971 — Банглядэш атрымаў незалежнасьць ад Пакістану.
1986 — у Алма-Аце адбыўся масавы выступ моладзі супраць рашэньня пленуму ЦК КП Казахстану, на якім першым сакратаром быў прызначаны рэкамэндаваны Масквой Генадзій Колбін. Маніфэстанты вылучылі лёзунг «самавызначэньня». Супраць іх ужылі сілу, некалькі чалавек былі забітыя. У студзені 1987 году Пленум ЦК КПСС назваў падзеі ў Алма-Аце «праявай казаскага нацыяналізму».
1991 — Казахстан абвясьціў незалежнасьць.
2011 — адбыўся расстрэл мітынгу нафтавікоў у казаскім горадзе Жанаэзен. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 17 чалавек, паводле неафіцыйных — 90.
2021 — У Эўрапарлямэнце лідэрам беларускай грамадзянскай супольнасьці ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» за 2020 год.
У гэты дзень нарадзіліся
1770 — Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.
1903 — Іван Ахрэмчык, беларускі мастак.
1905 — Мікалай Сярдобаў, беларускі опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.
1909 — Лукаш Калюга (сапр. Кастусь Вашына), беларускі пісьменьнік.
1917 — Артур Кларк, ангельскі пісьменьнік, вучоны, футуроляг і вынаходнік.
1939 — Алег Бембель, беларускі філёзаф, паэт, публіцыст, дысыдэнт, праваслаўны манах.
1955 — Слава Корань, гітарыст і вакаліст, лідэр рок-гурту «Уліс».
1965 — Васіль Храмцоў, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.
У памяці
2009 — Ягор Гайдар, расейскі эканаміст і палітык.