Расейскае агенцтва «Роскосмос» паведаміла, што выхад у космас Сяргея Пракоп’ева і Дзьмітрыя Пяцеліна быў адменены пасьля спрацоўваньня сыгналізатара адной з сыстэм дыягностыкі карабля «Саюз», прыстыкаванага да Міжнароднай касьмічнай станцыі.
Выхад быў заплянаваны на сераду.
NASA паведаміла, што выцек ахаладжальніку быў выяўлены ў задняй частцы карабля «Саюз МС-22».
«NASA і „Роскосмос“ працягнуць сумесную працу у вызначэньні далейшых дзеяньняў пасьля правядзеньня аналізу, — паведаміла амэрыканскае аэракасьмічнае агенцтва. — Чальцы экіпажа на борце касьмічнай станцыі знаходзяцца ў бясьпецы, і ім нічога не пагражала падчас выцеку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто будзе валадарыць у космасе? Што амэрыканскія вайсковыя экспэрты гавораць пра патэнцыйны касьмічны канфліктАмэрыканскі астранаўт Франк Рубіё адправіўся на МКС разам з двума расейскімі касманаўтамі на караблі «Саюз», які стартаваў з касмадрому ў Казахстане 21 верасьня.
Космас — адзін зь нешматлікіх напрамкаў супрацоўніцтва паміж Масквой і Вашынгтонам пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым і наступных санкцый супраць Масквы, якія разбурылі адносіны паміж дзьвюма краінамі.
Міжнародная касьмічная станцыя зьявілася на арбіце ў 1998 годзе, у пэрыяд надзеі на амэрыканска-расейскае супрацоўніцтва пасьля касьмічнай гонкі часоў «халоднай вайны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масква заявіла, што гатовая зьбіваць камэрцыйныя спадарожнікі, якія выкарыстоўвае Ўкраіна