Гульнявая кампанія Playtika скараціла офісы ў Менску і Варшаве

Ілюстрацыйнае фота

12 сьнежня ў офісах кампаніі Playtika, якая спэцыялізуецца на распрацоўцы і публікацыі онлайн-гульняў для мабільных казіно, прайшлі скарачэньні. Кампанія звольніла 15% свайго штату — каля 610 чалавек.

Як паведамляе тэлеграм-канал dev.by, спасылаючыся на размовы з супрацоўнікамі менскага і варшаўскага офісаў, звальненьні сталі поўнай нечаканасьцю..

«Уся хваля звальненьняў прайшла за адзін дзень. Пад скарачэньні трапілі ўсе: звычайныя супрацоўнікі, дырэктары студый, топ-мэнэджмэнт. У офісе панавала поўная нявызначанасьць, усе былі ў стрэсавым стане: ніхто ня ведаў, каму могуць заблякаваць кампутар і паклікаць на размову», — сказаў адзін з суразмоўцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі McDonald’s. Праз вайну і санкцыі зь Беларусі сышлі дзясяткі вядомых брэндаў

Мэдыя зьвязвалі скарачэньні з нэгатыўным уплывам на гульнявую індустрыю высокай інфляцыі, а таксама з аднаўленьнем эканомікі пасьля пандэміі.

  • Playtika (Playtika Holding Corp.) — ізраільская ІТ-кампанія ў галіне лічбавых гульняў. У 2021 годзе ў Playtika было больш за 35 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў ізраільскім горадзе Герцлія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія распрацоўнікі анансавалі кампутарную гульню пра Полацкае княства