Эўракамісія вылучыла 2 мільёны эўра на падтрымку незалежнай беларускай культуры 

Выступ тэатральнай групы «Купалаўцы» ў Польшчы. Кастрычнік 2022 г.

Беларуская рада культуры і Дацкі інстытут культуры падпісалі кантракт з Эўракамісіяй аб падтрымцы беларускай культуры і мастацтва на 2 мільёны эўра.

Як паведаміла Reform.by з спасылкай на прэсавую службу Беларускай рады культуры, падтрымку беларускай сфэры культуры ўпершыню ўключылі ў дзейнасьць Эўрапейскага Зьвязу.

«Кантракт дазволіць нам рэалізаваць вялікі праект ArtPower Belarus, накіраваны на захаваньне беларускай грамадзкай прасторы праз культуру і мастацтва», — адзначылі ў Беларускай радзе культуры.

Беларуская рада культуры — аб’яднаньне дзеячоў культуры, якія рэалізуюць ідэю пабудовы новай культурнай палітыкі, вядуць барацьбу з гвалтам у Беларусі. Гэтая арганізацыя вядзе сваю дзейнасьць па-за межамі Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўніца Эўракамісіі пра Беларусь: «Ад 2020 году не было іншай краіны, дзе мы б так падтрымлівалі грамадзянскую супольнасьць»