На відэа бачна, як вайскоўцы 11-й асобнай мэханізаванай брыгады выконваюць свае задачы і едуць праз неідэнтыфікаваны населены пункт. 11-я брыгада стала знаходзіцца ў Слоніме.
Паводле тэлеграм-канала «Беларускі гаюн» агулам на палігоны бліжэй да мяжы з Польшчай перакідваюць каля 20 танкаў Т-72Б.
Гэта 2 танкавыя роты 7 асобнага танкавага батальёна.
Падразьдзяленьні павінны будуць зьдзейсьніць марш з пункта пастаянна дыслякацыі на палігон «Гожскі» ў Горадзенскім раёне з пераадоленьнем воднай перашкоды. Акрамя гэтага, чакаецца, што да праверкі будуць прыцягнутыя:
- 40-ы асобны мэханізаваны батальён,
- 105-ы асобны мэханізаваны батальён,
- інжынэрна-сапёрны батальён.
Гэта адбываецца падчас аб’яўленай Аляксандрам Лукашэнкам маштабнай праверкі ўліковых зьвестак вайсковаабавязаных, а таксама разьвязанай Расеяй вайны супраць Украіны, якую падтрымлівае кіраўніцтва дзяржавы, надаючы сваю тэрыторыю расейскай арміі для трэнаваньняў, перадысьлякацыі, авіяналётаў і ракетных абстрэлаў украінскай тэрыторыі.