На 14 сьнежня ў Беларусі 1435 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Палітзьняволеная Вольга Класкоўская выйшла на волю
Былая журналістка «Народнай волі» адбывала тэрмін у гомельскай жаночай калёніі.
У сьнежні 2021 году Вольгу асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а ў студзені 2022 — за камэнтар у адрас берасьцейскага міліцыянта.
За «абразу прадстаўніка ўлады» Вользе прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі». Шляхам складаньня тэрмінаў Класкоўскай тады прызначылі 2,5 года калёніі агульнага рэжыму. За ўвесь час у няволі Класкоўскую ня раз зьмяшчалі ў карцар і ў памяшканьне камэрнага тыпу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Вольга Класкоўская пасьля новага выраку сустрэлася з маці