Каб зрабіць зь беларускіх дзяцей «патрыётаў», улады ўсур’ёз узяліся за вайскова-патрыятычнае выхаваньне. Улетку з гэтай мэтай працавалі лягеры пад апекай сілавікоў.
Ад пачатку навучальнага году для школьнікаў стварылі амаль 20 вайскова-патрытычных клюбаў, а ў школах увялі пасаду адмысловага вайскова-патрыятычнага выхавальніка.
Мы паглядзелі, які ўзор патрыятызму і іншыя ўменьні ўкладаюцца ў галовы дзяцей у згаданых клюбах, летніках і новымі выхавальнікамі ў школах і нават дзіцячых садках.