Апэндыкс «дармаедам» і беларусам, якія жывуць за мяжой, у Беларусі выражуць бясплатна. А за плянавую апэрацыю давядзецца плаціць

У Беларусі разглядаюць магчымасьць абмежаваць бясплатнае лячэньне для беларусаў, якія не занятыя ў эканоміцы, і для тых, хто стала пражывае за мяжой.

Першая намесьніца міністра аховы здароўя Алена Краткова ў эфіры СТВ паведаміла, што гаворка ідзе пра плянавыя віды дапамогі — стаматалягічныя паслугі, плянавыя шпіталізацыі і апэрацыі. Экстраная дапамога, напрыклад выдаленьне апэндыксу, будзе аказвацца бясплатна, піша hrodna.life.

«Мы не ўяўляем, у якія грошы абыходзіцца дзяржаве ахова здароўя», — адзначыла Краткова. У 2022 годзе на гэту сфэру пайшло каля 4,5% валавога ўнутранага прадукту, налета плянуецца выдаткаваць больш, падкрэсьліла яна.

  • Раней права на ахову здароўя і бясплатнае лячэньне ў дзяржаўных установах аховы здароўя беларусам гарантавала Канстытуцыя (арт. 45). Пасьля рэфэрэндуму 27 лютага 2022 г. у Канстытуцыі запісана, што бясплатная мэдычная дапамога магчымая «ў парадку, які вызначаны законам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Высокія чыноўнікі апасаюцца мэдыкаў і ідуць на прыём з аховай». Дактары — пра стан мэдыцыны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стварыць працоўны прататып дзяржавы». Яраслаў Ліхачэўскі пра «Новую Беларусь» у мабільным тэлефоне