Кітай забараніў пастаўкі ў Расею сучасных працэсараў Loongson

Кітайскія інжынэры працуюць над супэркампутарам Tianhe-1A

Урад Кітаю забараніў пастаўкі ў Расею працэсараў Loongson на ўласнай архітэктуры LoongArch.

Яны створаныя па даволі сучасных тэхналёгіях, і шэраг расейскіх вытворцаў электронікі лічыць, што яны маглі б замяніць Intel і AMD у выпадку блякаваньня каналаў паралельнага імпарту, паведаміў «Коммерсантъ».

Рашэньне кітайскіх уладаў, як сьцьвярджаецца, выклікана тым, што тэхналёгія прызнана стратэгічна важнай і выкарыстоўваецца ў вайскова-прамысловым комплексе Кітаю. Са спасылкай на крыніцу, блізкую да расейскага ўраду, выданьне піша, што цяпер набыць партыю гэтых чыпаў афіцыйна немагчыма.

Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне вядучыя сусьветныя вытворцы чыпаў спынілі пастаўкі ў Расею. Масква не вырабляе сучаснай электронікі.

  • Карпарацыя Loongson заснавана ў 2002 годзе Акадэміяй навук Кітая для стварэньня альтэрнатывы амэрыканскім працэсарам Intel і AMD. Увесну 2021 гады карпарацыя прадставіла ўласную архітэктуру Loongson Instruction Set Architecture (LoongArch), яна сумяшчальная з праграмамі, напісанымі пад архітэктуру Intel (X86) і AMD (ARM).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнтагон: ЗША чакаюць пераломныя гады ў адносінах з Кітаем
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто будзе валадарыць у космасе? Што амэрыканскія вайсковыя экспэрты гавораць пра патэнцыйны касьмічны канфлікт