Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», сёньня, 13 сьнежня, у Беларусь прыляцелі тры зьнішчальнікі МіГ-31К вайскова-касьмічных сілаў Расеі.
Сайт Motolko.help падае час уваходу ў паветраную прастору РБ гэтых самалётаў:
15:06 – рэг. нумар RF-95194;
15:11 – рэг. нумар RF-92445;
15:20 – рэг. нумар RF-92215.
Паводле Motolko.help, усе тры МіГ-31К накіроўваюцца на вайсковы аэрадром у Мачулішчах. Гэтыя зьнішчальнікі могуць несьці на сабе гіпэргукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал» і здольны запускаць іх на адлегласьць у 2 тысячы кілямэтраў.
Увесь час палёту ва Ўкраіне гучала паветраная трывога па ўсёй краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасьці войскаў. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі будзе атака зь Беларусі, гэтым разам Кіеў ударыць у адказ», — дырэктар Rochan Consulting